Напярэдадні
Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін па запрашэнню настаўнікаў
беларускай мовы і літаратуры, класных кіраўнікоў Крупіцкай школы бібліятэкар Людміла
Лютаровіч правяла шэраг краязнаўчых мерапрыемстваў: “Позірк у мінулае”, “Даўно
забытае мінулае”, “Падарожжа ў даўніну”, “Па старонках краязнаўства”.
Падчас
сустрэч дзеці мелі магчымасць разгледзіць фотаздымкі, якія захаваліся ў
некаторых сем’ях аднавяскоўцаў, а таксама фотакопіі з архіваў.
Вынікам гэтых
сустрэч стала паразуменне таго, што маёнтак быў добра ўпарадкаванай
гаспадаркай.
І сення
працягваецца пашуковая работа па збору звестак і светкаў аб побыце і жыцці маёнтка.
Комментариев нет:
Отправить комментарий